Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 9:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Але калі Эстэр пайшла да цара, то ён загадаў у лістах адразу, каб тое ліха, якое задумаў ён супраць юдэяў, павярнулася на яго галаву і каб былі павешаны ён і сыны яго на шыбеніцы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 і што [Эстэр] прыйшла перад аблічча валадара, і ён сказаў у лісьце, каб намер нягодны, які [Аман] надумаў супраць Юдэяў, зьвярнуўся на галаву ягоную, і павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 і як Эстэр дайшла да цара, і як цар загадаў новым пісьмом, каб ліхі намысел Амана, які ён намысьліў на Юдэяў, абярнуўся на галаву ягоную, і каб павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 9:25
19 Крыжаваныя спасылкі  

тады Ты выслухай з неба і правядзі суд, і рассудзі паслугачоў Тваіх, ліхога асуджаючы, каб на галаву яго спала адказнасць за яго ўчынкі, а справядлівага апраўдваючы і адплочваючы яму за яго справядлівасць.


і ён палічыў гэта за нішто, каб падняць руку сваю толькі на Мардахэя, — бо чуў ён, што ён з народа юдэйскага, — больш таго, хацеў знішчыць усіх юдэяў, што жылі ў царстве Асуэра, як нацыю.


Такім чынам, павесілі Амана на шыбеніцы, якую ён прыгатаваў для Мардахэя; і так супакоілася абурэнне цара.


Бо прададзены мы: я і народ мой, каб нас знішчыць, вымардаваць і загубіць. І калі б нас прадалі толькі як нявольнікаў і нявольніц, маўчала б, бо гэта бяда не вартая, каб трывожыць цара».


І ў адказ цар Асуэр спытаўся ў яе: «Хто ён і дзе ён, каб адважыўся гэта зрабіць?»


Госпадзе, Божа, магуцце збаўлення майго, Ты ўхавай галаву маю ў дзень бою.


Не спаўняй, Госпадзе, жадання бязбожніка і не выконвай намераў яго. Хай не падымаюць


Хай грэшнікі ўсе разам паўпадаюць у свае петлі і дай, каб я выйшаў цэлы.


пачаў капаць катлаван і выкапаў яго, і ўваліўся ў яму, якую зрабіў.


Абернецца жаль яго на галаву яго, а зласлівасць яго спадзе на патыліцу яго.


і аддасць Ён ім іх несправядлівасць і ў ліхадзейнасці іх знішчыць іх. Знішчыць іх Госпад Бог наш.


Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто скідвае камень, да таго ён вернецца.


Бязбожніка захопяць яго ўласныя несправядлівасці, і будзе ўтрыманы ён грахамі сваімі.


У той дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — калок, які быў умацаваны на пэўным месцы, не вытрымае, але зломіцца і зваліцца, а ўсё, што на ім вісела, прападзе, — бо гэта сказаў Госпад».


Бо блізка дзень Госпадаў супраць усіх народаў! Як ты робіш, так будзе і табе, узнагарода твая спадзе на галаву тваю!


І хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздавіць».


Калі пачуў Давід аб тым, што Набал памёр, сказаў: «Дабраславёны Госпад, Які рассудзіў справу знявагі маёй ад рукі Набала і захаваў паслугача свайго ад зла, і злачыннасць Набала звярнуў Госпад на яго галаву». І паслаў Давід сказаць Абігайль, што ён бярэ яе сабе за жонку.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы