Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭСТЭР 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І сказала яму жонка яго Зарэс ды іншыя прыяцелі: «Загадай прыгатаваць высокі слуп вышынёю ў пяцьдзесят локцяў і раніцай скажы цару, каб павесілі на ім Мардахэя; і тады пойдзеш з царом вясёлы на застолле». Спадабалася яму парада, і загадаў паставіць высокі слуп.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 І сказала яму Зэрэш, жонка ягоная, і ўсе сябры ягоныя: «Няхай падрыхтуюць дрэва высокае ў пяцьдзясят локцяў, і раніцаю скажы валадару, і павесяць Мардэхая на ім, і пойдзеш на гасьціну з валадаром вясёлым». І было добрым гэтае слова для Амана, і ён падрыхтаваў дрэва.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І сказала яму Зэрэш, жонка ягоная, і ўсе сябры ягоныя: хай падрыхтуюць дрэва вышынёю ў пяцьдзясят локцяў, і раніцай скажы цару, каб павесілі Мардахэя на ім, і тады весела ідзі на гасьціну з царом. І спадабалася гэта слова Аману, і ён падрыхтаваў дрэва.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 5:14
22 Крыжаваныя спасылкі  

І раптам спытаўся цар: «Хто там на панадворку?» А гэта прыйшоў Аман на знешні панадворак царскага дома параіць цару, каб ён загадаў павесіць на шыбеніцы, якую [Аман] яму падрыхтаваў, Мардахэя.


САДЭ. Сочыць грэшнік за справядлівым і імкнецца забіць яго.


ГЭТ. Вымаюць грэшнікі меч з похваў, нацягваюць лук свой, каб пасцінаць беднага і няшчаснага, каб знішчыць тых, што ідуць правільным шляхам.


І сказала яму Езабэль, жонка яго: «Ты маеш вялікую ўладу і добра кіруеш царствам Ізраэля! Устань, і еж хлеб, і будзь спакойны: я дам табе вінаграднік Набота з Езрагэля».


І жыхары зямлі будуць радавацца дзеля іх, і весяліцца, і падарункі пасылаць адны адным, бо гэтыя два прарокі мучылі тых, якія жылі на зямлі.


ногі іх скорыя да праліцця крыві,


Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і ўхваляюць тых, што так робяць.


Бо не спяць яны, пакуль благога не зробяць, і сон іх не ахоплівае, калі не дадуць камусьці падножку.


Яны наладжваюць засаду дзеля ўласнага забойства і задумваюць злачынствы супраць сваіх душ.


ТЭТ. каб абвясціў я ўсю хвалу Тваю пры браме дачкі Сіёна, каб радаваўся з дапамогі Тваёй.


Такім чынам, не было другога такога, як Ахаб, які запрадаўся рабіць зло перад абліччам Госпада; бо намовіла яго Езабэль, жонка яго,


І сказаў Ахітатэл Абсалому: «Увайдзі да наложніц бацькі свайго, якіх ён пакінуў пільнаваць дом; каб, калі пачуе ўвесь Ізраэль, што ты абняславіў бацьку свайго, умацаваліся рукі ўсіх прыхільнікаў тваіх».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы