І тады адказаў цар Асуэр царыцы Эстэр і юдэю Мардахэю: «Перадаў я Эстэр дом Амана і яго загадаў я павесіць на шыбеніцы, бо асмеліўся ён падняць руку на юдэяў.
ПСАЛТЫР 14:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дык затрымцяць яны ў страху, бо Бог — з родам справядлівым. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў! Біблія (пераклад В. Сёмухі) хто срэбра сваё на ліхву не здае, і ня купляецца супроць невінаватага. Хто робіць так, не пахісьнецца ніколі. |
І тады адказаў цар Асуэр царыцы Эстэр і юдэю Мардахэю: «Перадаў я Эстэр дом Амана і яго загадаў я павесіць на шыбеніцы, бо асмеліўся ён падняць руку на юдэяў.
ГІМЭЛЬ. Магутным будзе на зямлі патомства яго. ДАЛЕТ. Дабраславёным будзе пакаленне справядлівых.
Толькі Яму аднаму паклоняцца ўсе тыя, што спачываюць у зямлі. Перад Ім упадуць усе, якія сыдуць у прах. А душа ж мая будзе жыць для Яго,
Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;
Напалі на іх трымценне і жах; у магутнасці рукі Тваёй робяцца яны нерухомымі, як камень, пакуль праходзіць народ Твой, Госпадзе, пакуль праходзіць той народ Твой, які ўзяў Ты ва ўласнасць.
Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.
Зрабіце нараду, і яна рассыплецца, скажыце слова, і яно не споўніцца, бо Бог з намі.
«Вось жа Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго Імануэль, што значыць Бог з намі».
Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;
Тады ахапіў страх лагер у палях; але і ўвесь народ варты іх, і тыя, хто ішоў, каб рабаваць, аслупянелі; і задрыжэла зямля, і страх быў учынены Богам.