Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 14

1 Псальма Давідава. Госпадзе! Хто можа быць у жытле Тваім? хто можа жыць на сьвятой гары Тваёй?

2 Той, хто ходзіць бязгрэшна і робіць па праўдзе, і гаворыць ісьціну ў сэрцы сваім;

3 хто не паклёпнічае языком сваім, хто ня робіць блізкаму шкоды і ня прымае наганы суседу;

4 той, хто пагарджае злачынцам, але славіць богабаязных; хто прысягае, хай хоць ліхому, і ня здраджвае;

5 хто срэбра сваё на ліхву не здае, і ня купляецца супроць невінаватага. Хто робіць так, не пахісьнецца ніколі.

Сачыце за намі:



Аб'явы