ПЕСЬНЯ 1:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я ўпадобніў цябе, сяброўка мая, да жарабіцы ў калясніцы фараона. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Калі ня ведаеш гэтага, найпрыгажэйшая між жанчынаў, дык ідзі па сьлядах авечак, і пасьві казьлянятаў тваіх каля буданоў пастушыных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая. |
Слухай, дачка, глянь і нахілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькоў тваіх,
Шчасны чалавек, які слухае мяне, і які штодзень пільнуе пры дзвярах маіх, і хто пільнуе каля вушака дзвярэй маіх.
Вось, мілы мой гаворыць да мяне: “Уставай, сяброўка мая, галубка мая, зграбная мая, і прыходзь.
«О, якая прыгожая ты, сяброўка мая, о якая прыгожая: вочы твае галубіныя пад вэлюмам тваім. Валасы твае — як статак коз, што спускаюцца з гары Галаад.
Якое цудоўнае каханне тваё, сястра мая, нявеста, лепшае каханне тваё, чым віно. Ды пах алейкаў тваіх лепшы за ўсе водары.
«Што ёсць у мілага твайго ў параўнанні з іншымі, о найпрыгажэйшая з жанчын? Што ёсць у мілага твайго ў параўнанні з іншымі, што так нас заклінаеш?»
«Куды пайшоў улюбёны твой, о найпрыгажэйшая з жанчын? Куды збочыў твой любы, мы пашукаем яго з табою!»
Гэта кажа Госпад: «Станьце на дарогах і глядзіце, ды пытайцеся пра даўнейшыя сцежкі, якая дарога добрая, ды ідзіце па ёй, і знойдзеце супакой сэрцам вашым». Але яны сказалі: «Не пойдзем!»
Дык калі яны наеліся, кажа Ісус Сімону Пётры: «Сімоне Ёнаў, ці любіш Мяне больш за гэтых?» Кажа Яму: «Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму Ісус: «Пасі ягнятак Маіх».
каб Яму паставіць Сабе Царкву слаўнай, без пляміны ці зморшчыны або чагосьці падобнага, але каб была яна святая і беззаганная.
Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія абвяшчалі вам слова Божае і, бачачы вынікі іх жыцця, будзьце [іх] пераймальнікамі ў веры.
каб не сталіся вы лянівымі, але сапраўднымі паслядоўнікамі тых, якія вераю і доўгацярплівасцю бяруць у спадчыну абяцанне.
Ці ж не ўчынкамі апраўдаўся бацька наш Абрагам, калі прыносіў у ахвяру на ахвярніку сына свайго Ізаака?
Падобна і распусніца Рахаб ці не ўчынкамі была апраўдана, прымаючы выведнікаў ды іншай дарогай іх адпраўляючы? 3
Прыклад пакут і цярплівасці, браты, бярыце ў прарокаў, каторыя прамаўлялі ў імя Госпада.
як Сара была паслухмянай Абрагаму, клічучы яго сваім гаспадаром. І вы яе дзеці, калі робіце дабро і не баіцеся ніякіх турбот.