Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
ЕРАМІІ 17:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дабраславёны чалавек, які спадзяецца на Госпада; і Госпад будзе надзеяй яго; Біблія (пераклад А.Бокуна) Дабраслаўлёны чалавек, які спадзяецца на ГОСПАДА, і ГОСПАД — надзея ягоная! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дабраславёны чалавек, які спадзяецца на Госпада, і чыя надзея - Гасподзь. |
Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
У вусны мае ўклаў Ён песню новую, песню Богу нашаму. Убачаць многія і спалохаюцца, і будуць мець надзею ў Богу.
Бо Госпад Бог ёсць сонца і шчыт; ласку і славу дасць Госпад; Ён не забярэ дабра ў тых, што жывуць у бязвіннасці.
Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.
каб прызначыць [радасць] тым, хто плача на Сіёне, і даць ім вянок замест попелу і намашчэнне радасці замест смутку, плашч хвалы замест тужлівага духу. І назавуць іх тэрэбінітамі справядлівасці, насаджэннем Госпада дзеля ўслаўлення.
Але, вырваўшы, вызвалю цябе, і не ўпадзеш ты ад меча, але будзе ў цябе душа твая за здабычу, бо на Мяне ты ўсклаў спадзяванне,”» — кажа Госпад.
Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў.