Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, Элеязэр і Ітамар.
ВЫХАД 38:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось падрахунак выдаткаў на скінію, на скінію сведчання, які быў зроблены па загадзе Майсея з дапамогаю левітаў пад наглядам Ітамара, сына Аарона святара. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось каштарыс Сялібы, Сялібы Сьведчаньня, які падлічаны паводле словаў Майсея працаю лявітаў пад рукою Ітамара, сына Аарона, сьвятара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось падлік таго, што скарыстана для скініі адкрыцьця, зробленае паводле загаду Майсея, лявітамі пад наглядам Ітамара, сына Ааронавага, сьвятара. |
Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, Элеязэр і Ітамар.
Ды паклікаў цар кіраўніка Ёяду і сказаў яму: «Чаму ты не рупішся, каб змусіць левітаў збіраць з Юдэі і Ерузаліма грошы, вызначаныя Майсеем, паслугачом Госпада, каб уносіла іх уся супольнасць Ізраэля для палаткі сведчання?
Калі навернешся да Усемагутнага, адновішся і адкінеш далёка несправядлівасць ад палаткі сваёй.
Псальм Давідаў. Госпадзе, хто будзе жыць у палатцы Тваёй? Хто знойдзе спачын на гары Тваёй святой?
І прасунь заслону ў аплікі, за ёю пакладзі каўчэг сведчання, і хай ім аддзяляецца месца святое ад найсвяцейшага.
А Бесэлеэль, сын Ура, сына Гура з пакалення Юды, выканаў усё, што загадаў Госпад Майсею, узяўшы сабе
А Аарон узяў за жонку Элісэбу, дачку Амінадаба, сястру Наасона, якая нарадзіла яму Надаба і Абігу, Элеязэра і Ітамара.
але даручы ім скінію сведчання, усе яе прылады і ўсё, што патрэбна для рытуалаў. Хай яны носяць скінію і ўсе яе прыналежнасці, і хай будуць пры ёй служыць, і навокал яе хай паставяць палаткі.
А левіты хай паставяць палаткі вакол скініі сведчання, каб не было гневу на грамаду сыноў Ізраэля, і хай яны стаяць на варце скініі сведчання».
У другі год, у другі месяц, у дваццаты дзень месяца ўзнялося воблака па-над палаткай сведчання;
Але вазьмі сабе таксама братоў сваіх з пакалення Леві, племя бацькі твайго, хай будуць яны пры табе і хай служаць табе; а ты і сыны твае служыце пры палатцы сустрэчы.
Такім чынам, у дзень, у які была пастаўлена скінія, воблака накрыла скінію разам з палаткай сведчання; і ад вечара аж да раніцы заставалася над скініяй у выглядзе агню.
А Пётра, звяртаючыся да Ісуса, сказаў: «Госпадзе, добра нам тут быць. Калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Іллі адну».
Нашы бацькі мелі ў пустыні палатку сведчання; як загадаў Той, Хто гаварыў з Майсеем, каб ён зрабіў яе на ўзор, які бачыў.
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, гэта хаціна, разваліцца, то маем ад Бога дом нерукатворны, але вечны ў небе.
Але Хрыстос, з’явіўшыся як Першасвятар будучых даброццяў, праз вышэйшую і дасканалейшую і не рукой, значыць не на гэтым свеце, створаную палатку,
Я лічу за справядлівасць, пакуль знаходжуся ў гэтай цялеснай палатцы, падбадзёрыць вас напамінам,
І адчынілася Божая святыня ў небе, і бачны стаў каўчэг запавету Яго ў святыні Яго, і зазіхацелі маланкі, і пачуліся галасы і грамы, і былі землятрусы і град вялікі.
І пачуў я голас з пасаду магутны, які кажа: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,