І два слупы паставіў ён у прысценку святыні; і пастаўлены з правага боку слуп ён назваў Яхін, і пастаўлены з левага боку слуп назваў Баоз.
ВЫСЛОЎІ 9:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мудрасць пабудавала сабе дом і выцесала сем калон; Біблія (пераклад А.Бокуна) Мудрасьць пабудавала сабе дом, вычасала сем слупоў ягоных, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мудрасьць збудавала сабе дом, высекла сем слупоў ягоных, |
І два слупы паставіў ён у прысценку святыні; і пастаўлены з правага боку слуп ён назваў Яхін, і пастаўлены з левага боку слуп назваў Баоз.
І зрабіў ён прысенак са слупамі ў пяцьдзесят локцяў даўжыні і трыццаць локцяў шырыні, і другі прысенак перад большым прысенкам, і слупы, і агароджу перад імі.
«Гэй! Усе сасмаглыя, прыходзьце да вады, і вы, хто не маеце срэбра, паспяшайце, купляйце і спажывайце: прыходзьце, купляйце, без срэбра і без аніякай платы віно і малако!
І Я табе кажу: “Ты – Пётра, і на гэтым камені пабудую царкву Маю, і брамы пякельныя не перамогуць яе.
і калі пазналі, што і мне дадзена гэтая ласка, дык Якуб, Кіфа і Ян, якіх лічылі стаўпамі, падалі мне і Барнабе руку лучнасці, каб мы ішлі да паганаў, а яны да абрэзаных,
Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне праўды.
Хто пераможа, таго ўчыню калонай у святыні Бога Майго, і больш з яе не выйдзе, і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерузаліма, які сыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.