ВЫСЛОЎІ 12:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сум у сэрцы чалавека будзе прыгнятаць яго, а развесяліць яго добрая размова. Біблія (пераклад А.Бокуна) Смутак у сэрцы чалавека прыгнятае яго, а добрае слова разьвяселіць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Смутак на сэрцы падаўляе чалавека, а добрае слова разьвесяляе яго. |
Уздрыгваюць косці мае, а тыя, што прыцясняюць мяне, зняважылі мяне і кажуць мне штодзень: «Дзе Бог твой?»
Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.
Госпад Бог надзяліў мяне языком вымоўным, каб здолеў я падтрымаць таго, хто знямогся ў слове; кожную раніцу Ён абуджае, абуджае вуха маё, каб слухаў я Яго, як вучань.
Ды адказаў Госпад анёлу, які гаварыў да мяне, словамі добрымі, словамі суцяшальнымі.