БЫЦЦЁ 10:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І былі межы хананеяў, калі ісці ад Сідона ў напрамку Герара аж да Газы, пакуль не дойдзеш да Садома і Гаморы, і да Адамы і Себаіма, аж да Лесы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы. |
выйшлі з вайною супраць Бэры, цара Садома, і супраць Біршы, цара Гаморы, і супраць Сенааба, цара Адамы, і супраць Шэмэбэра, цара Себаіма, і супраць цара Бэлы, або Сэгора.
Адсюль Абрагам перабраўся ў зямлю Нагэб, і абжыўся між Кадэсам і Сурам, і качаваў па Герару.
Калі настаў голад на зямлі, пасля таго неўраджаю, які здарыўся ў дні Абрагама, Ізаак падаўся да Абімэлеха, цара філістынскага, у Герар.
І гнаўся за імі Аса і народ, які з ім быў, аж да Герара; і палі этыёпцы аж да вынішчэння, бо былі знішчаны Госпадам і Яго баявым войскам. Такім чынам, узялі многа здабычы
Руку сваю працягнуў над морам, затрос валадарствамі. Госпад загадаў адносна Ханаана, каб разбурыць яго ўмацаванні.
Засаромейся, Сідоне, бо прамовіла мора, крэпасць марская, кажучы: «Не пакутавала я родамі і не нарадзіла, і не ўзгадавала юнакоў ані выхавала дзяўчат».
ды наогул цэламу народу і ўсім царам зямлі Уц, ды ўсім царам зямлі Філістынскай, Аскалону, Газе, Акарону і тым, што засталіся з Азота;
Вось якое было слова Госпада Ярэміі прароку супраць філістынцаў, перш чым фараон здабыў Газу.
Як учыню табе, Эфраіме? Як пакінуць цябе, Ізраэлю? Ці ж учыню табе, як Адаме, ці зраблю цябе падобным да Себаіма? Уздрыгаецца на гэта сэрца Маё, і адначасова разгараецца літасць Мая.
І анёл Госпадаў сказаў Піліпу, кажучы: «Устань і ідзі на поўдзень па дарозе, што ідзе з Ерузаліма ў Газу; яна пустая».
У той спосаб і авімаў, якія пражывалі ў паселішчах аж да Газы, выгубілі кафтарымы, якія прыбылі з Кафтора, каб пасяліцца на іх месцы.
Калі падзяляў Найвышэйшы народы, калі раздзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраэля.
і ставілі палаткі побач з імі, як быццам былі яны на пашы, і нішчылі ўсё аж да Газы, не пакідаючы для Ізраэля ніякіх сродкаў для жыцця: ані авец, ані валоў, ані аслоў.
а другі клін накіраваўся на дарогу ў Бэтарон, а трэці пайшоў дарогаю да мяжы, што ідзе ад даліны Сэбаім да пустыні.