ЕРАМІІ 47 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Вось якое было слова Госпада Ярэміі прароку супраць філістынцаў, перш чым фараон здабыў Газу. 2 Гэта кажа Госпад: «Вось жа, воды нахлынуць з поўначы, і будуць яны, быццам ручай, які разліўся, і зальюць зямлю і ўсё, што на ёй, горад і жыхароў яго, і будуць крычаць людзі, і загалосяць усе жыхары зямлі 3 ад тупату капытоў дужых коней яго, ды ад шуму калясніц яго і грукату колаў іх. Бацькі не будуць звяртаць увагі на сыноў, бо самлеюць іх рукі, 4 дзеля надыходу дня, калі будуць знішчаны ўсе філістынцы ды будзе выгублены кожны астатні памагаты для Тыра і Сідона: вынішчае бо Госпад філістынцаў і рэшту вострава Кафтор». 5 Аблысела Газа, знямеў Аскалон; рэшткі Энаціма, дакуль будзеце рабіць сабе нарэзы? 6 О меч Госпада, дакуль яшчэ не супачынеш? Вярніся ў похвы свае, супакойся і стрымайся! 7 Але як ён супакоіцца, калі Госпад даў загад яму супраць Аскалона і супраць узбярэжжа мора і туды скіраваў яго? |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)