Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 18:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 І сказаў Госпад: «Скарга на Садом і на Гамору павялічылася, і грэх іх надта цяжкі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 І сказаў ГОСПАД: «Крык Садому і Гаморы вялікі, і грэх іхні вельмі цяжкі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 І сказаў Гасподзь: лямант Садомскі і Гаморскі, вялікі ён, і грэх іхні, цяжкі ён вельмі;

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 18:20
14 Крыжаваныя спасылкі  

бо мы знішчым гэты горад, таму што скарга на яго дайшла да Госпада, і Ён паслаў нас, каб мы знішчылі яго».


Бо выраз твараў іх абвінавачвае іх; як Садом, абвяшчаюць яны свой грэх і не хаваюць; гора душы іх, бо ліха аддадзена ім назад.


А садомцы былі ліхімі і вялікімі грэшнікамі перад Госпадам.


І сказаў яму: «Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне з зямлі.


Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.


«Калі нават нашы грахі сведчаць супраць нас, Госпадзе, Ты ўчыні дзеля імя Твайго, бо шматлікія нашы праступкі, зграшылі мы супраць Цябе.


Вось жа, вінаграднік Госпада Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужчыны Юды — гэта патомства яго выбранае. Спадзяваўся Я, што будзе ён спаўняць закон, а вось — беззаконне, чакаў справядлівасці, а вось жа — няправасць.


Не ляглі яны яшчэ спаць, як людзі з горада, жыхары Садома, акружылі дом, ад малога да старога, увесь народ разам.


Ды сярод прарокаў Ерузаліма Я бачыў агідныя рэчы: чужаложніцтва ўчыняюць, жывуць у падмане ды падтрымліваюць ліхадзеяў, і ніхто не навяртаецца ад ліхоты сваёй: сталіся яны ўсе Мне як Садом ды жыхары яго, як Гамора.


І тваёй старэйшай сястрой была Самарыя, пражываючая налева ад цябе разам са сваімі дочкамі; а тваёй малодшай сястрой была Садом разам са сваімі дочкамі, што жыла направа ад цябе.


Пашліце сярпы, бо наспела жніво, ідзіце і таўчыце, бо поўная тоўчня і выліваецца з тоўчні, бо вялікая ліхота іх.


«Устань ды ідзі ў Нініву, вялікі горад, і праракуй у ёй, бо злачыннасць яе дайшла да Мяне».


І калі ўбачыў Бог, што зямля сапсаваная, бо вось усякае цела скрывіла дарогу сваю на зямлі,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы