ІСУСА 10:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і напалохаў іх Госпад перад абліччам Ізраэля, і знішчыў іх вялікаю караю ў Габаоне, і гнаў іх у бок узгорка Бэтарон, і біў іх аж да Азэкі і Македы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І напалохаў іх ГОСПАД зьяўленьнем Ізраіля, і зрабіў ім вялікую паразу ў Гібэоне, і гналі іх [сыны Ізраіля] ў бок узгорку Бэт-Харон, і білі іх аж да Азэкі і Македы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь наслаў на іх разгубленасьць, калі ўбачылі Ізраільцянаў, і яны пабілі іх у Гаваоне моцным разгромам, і гналі іх па дарозе да ўзвышшаў Вэтарона, і білі іх да Азэка і да Македа. |
А тое войска, якое Амазія адправіў, каб не ішло з ім на вайну, рассыпалася па гарадах Юдэі ад Самарыі аж па Бэтарон, ды, забіўшы тры тысячы ваяроў, узялі яны вялікую здабычу.
І загрымеў на нябёсах Госпад, і Найвышэйшы даў пачуць голас Свой: град і агністае вуголле.
А вы спіце ў агароджах сваіх: крылы галубіцы ззяюць срэбрам, а пер’е іх — яснасцю золата.
І адрынуў перад імі паганаў, і падзяліў ім зямлю шнуром спадчыны, і даў пакаленням ізраэльскім жыць у палатках іх.
Бо як на гары Паразім стане Госпад, як на лагчыне, што ў Габаоне, будзе гневацца, каб здзейсніць Сваю справу, Сваю справу новую, каб здзейсніць Сваё дзеянне, Сваё таямнічае дзеянне.
І дасць пачуць Госпад веліч Свайго голасу, і моц пляча Свайго акажа ва ўзрыве гневу і ў полымі агню пажыраючага, у віхуры, у навальніцы ды ў каменяпадзе.
А войска цара Бабілона ваявала супраць Ерузаліма ды супраць усіх гарадоў юдэйскіх, якія яшчэ былі супраць Лахіса і Азэкі, бо толькі гэтыя ўмацаваныя гарады трымаліся спаміж усіх гарадоў юдэйскіх.
І выступіць Госпад, і будзе ваяваць супраць тых народаў, як ваяваў калісьці ў дзень бою.
І выдасць іх Госпад, Бог твой, перад абліччам тваім, і будзе трывожыць іх вялікай трывогай, пакуль зусім не будуць вынішчаны.
І калі ўцякалі яны перад сынамі Ізраэля і былі на схіле гары Бэтарон, Госпад кідаў на іх вялікія камяні з неба аж да Азэкі, і больш іх паўмірала ад камянёў градавых, чым ад меча сыноў Ізраэля.
У той самы дзень здабыў Ешуа Македу і знішчыў яе вастрыём меча, і забіў цара яе і ўсіх жыхароў яе; не пакінуў у ёй анікога, і зрабіў цару Македы так, як зрабіў цару Ерыхонскаму.
І аддаў іх Госпад у рукі Ізраэля; ён разбіў іх і гнаўся за імі аж да вялікага Сідона і Мацэрэфота на захадзе і аж да даліны Міцпы на ўсходзе. Так забіваў усіх, што не застаўся ніводзін з іх;
і сыходзіць на захадзе да мяжы Ефлата аж да межаў ніжняга Бэтарона і да Газэра; і заканчваюцца яе землі ля Вялікага мора.
Мяжа для сыноў Эфраіма па родах іх была вызначана і ўласнасць іх: на ўсходзе Атарот-Адар аж да верхняга Бэтарона;
І Госпад навёў жах на Сісару, і на ўсе калясніцы яго, і на ўсё мноства войска яго перад вастрыём меча Барака, так што сам Сісара, выскачыўшы з калясніцы, уцякаў пешшу.
Барак жа гнаў уцякаючыя калясніцы і войска аж да Гарасэт-Гагаіма, і ўсё мноства войска Сісары загінула.
а другі клін накіраваўся на дарогу ў Бэтарон, а трэці пайшоў дарогаю да мяжы, што ідзе ад даліны Сэбаім да пустыні.
І філістынцы сабралі войскі свае на вайну, і размясціліся ў Соха, што ў Юдэі, ды расклалі лагер між Соха і Азэкаю ў Афэсдаміме.