ІСУСА 10:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)10 Гасподзь наслаў на іх разгубленасьць, калі ўбачылі Ізраільцянаў, і яны пабілі іх у Гаваоне моцным разгромам, і гналі іх па дарозе да ўзвышшаў Вэтарона, і білі іх да Азэка і да Македа. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)10 І напалохаў іх ГОСПАД зьяўленьнем Ізраіля, і зрабіў ім вялікую паразу ў Гібэоне, і гналі іх [сыны Ізраіля] ў бок узгорку Бэт-Харон, і білі іх аж да Азэкі і Македы. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)10 і напалохаў іх Госпад перад абліччам Ізраэля, і знішчыў іх вялікаю караю ў Габаоне, і гнаў іх у бок узгорка Бэтарон, і біў іх аж да Азэкі і Македы. Глядзіце раздзел |