Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ІСУСА 12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Вось цары, якіх забілі сыны Ізраэля і завалодалі іх зямлёю за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гэрмон і з усёй усходняй часткай Арабы.

2 Сэгон, цар амарэяў, які жыў у Хесебоне і ўладарыў ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад сярэдзіны даліны і па палову Галаада аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона;

3 і ў Арабе аж да мора Кінэрэт на ўсходзе і аж да мора Арабы, гэта значыць мора Салёнага, на ўсходні бок па дарозе, што вядзе ў Бэт-Есімот, і на паўднёвым баку, што ляжыць ля падножжа Пісгі.

4 Пасля Ог, цар Басана, апошні з рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдраі

5 і панаваў на гары Гэрмон, і ў межах Сальхі, а таксама ва ўсім Басане аж да межаў Гэсура і Маахі, і над паловай Галаада, аж да межаў Сэгона, цара Хесебона.

6 Майсей, паслугач Госпадаў, і сыны Ізраэля забілі іх; і аддаў зямлю іх Майсей ва ўладанне пакаленням Рубэна і Гада і палове пакалення Манасы.

7 Гэта цары зямлі, якіх забіў Ешуа і сыны Ізраэля за Ярданам у заходнім баку, ад Баалгада ў даліне Лібана аж да гары Кальв, якая падымаецца да Сэіра, яе аддаў Ешуа ва ўладанне пакаленням Ізраэля, кожнаму — яго частку,

8 як на гарах, так і ў Сэфэле, у Арабе і на схілах гары, і ў пустыні, і ў Нагэбе; зямлю хетэяў, амарэяў, хананеяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў:

9 цар Ерыхона — адзін, цар Гая, што на баку Бэтэля, — другі,

10 цар Ерузаліма — трэці, цар Геброна — чацвёрты,

11 цар Ярмута — пяты, цар Лахіса — шосты,

12 цар Эглона — сёмы, цар Газэра — восьмы,

13 цар Дабіра — дзевяты, цар Гадэра — дзесяты,

14 цар Хормы — адзінаццаты, цар Арада — дванаццаты,

15 цар Лебны — трынаццаты, цар Адалама — чатырнаццаты,

16 цар Македы — пятнаццаты, цар Бэтэля — шаснаццаты,

17 цар Тафуа — семнаццаты, цар Хафэра — васемнаццаты,

18 цар Афэка — дзевятнаццаты, цар Сарона — дваццаты,

19 цар Мадона — дваццаць першы, валадар Асора — дваццаць другі,

20 цар Сэмрона — дваццаць трэці, цар Ахсафа — дваццаць чацвёрты,

21 цар Танаха — дваццаць пяты, цар Магеды — дваццаць шосты,

22 цар Кадэса — дваццаць сёмы, цар Екнаама, што каля Кармэля, — дваццаць восьмы,

23 цар Дора з узвышшаў Дор — дваццаць дзевяты, цар паганаў з Галгала — трыццаты,

24 цар Тэрсы — трыццаць першы, усіх цароў — трыццаць адзін.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы