ЁВА 41:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З пашчы яго выходзіць полымя, быццам іскры агню вылятаюць. Біблія (пераклад А.Бокуна) З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) з пашчы ягонай выходзяць агнявікі, выскокваюць вогненныя іскры; |
Няўжо табе не будзе адплачана за тое, што ты пагарджаў Ім? Ты ж выбіраць будзеш, а не я; і, калі ты ведаеш штосьці — гавары.
А калі будзеш чыніць справядліва, што падаруеш Яму? Або што атрымае Ён з тваёй рукі?
Дык калі будзеце слухаць голас Мой і захоўваць запавет Мой, вы станецеся для Мяне асаблівымі сярод усіх народаў; бо Мая ўся зямля.
Але калі б хто сказаў вам: «Гэта ахвяра ідалам», – не ежце з увагі на таго, хто перасцярог, ды з увагі на сумленне. Бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.
Вось, Госпаду, Богу твайму, належаць неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй.