Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 10:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Але калі б хто сказаў вам: «Гэта ахвяра ідалам», – не ежце з увагі на таго, хто перасцярог, ды з увагі на сумленне. Бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 А калі хто скажа вам: «Гэта ахвяра ідалам», — ня ешце дзеля таго, хто паведаміў, і дзеля сумленьня, бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Але калі хто скажа вам: гэта ідалаахвярнае, - дык ня ежце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумленьня; бо Гасподняя зямля, і ўсё, што на ёй.

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 10:28
11 Крыжаваныя спасылкі  

Нябёсы, нябёсы — у Бога, зямлю ж даў для сыноў чалавечых.


Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй.


Сказаў Майсей: «Калі я выйду з горада, выцягну далоні мае да Госпада; і спыняцца грымоты, і граду не будзе, каб ведаў ты, што Госпадава зямля.


Калі ж дзеля стравы засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю сваёй таго, за каго памёр Хрыстос!


бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.


Але не ва ўсіх ёсць веданне: некаторыя дасюль з сумленнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ахвяраванае ідалам, і свядомасць іх спаганьваецца, бо кволая.


Усё ж такі глядзіце, каб ваша ўлада не сталася часам спакусай для слабых.


Вось, Госпаду, Богу твайму, належаць неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы