Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

2 Госпадзе, цар парадуецца з магутнасці Тваёй. О, як вельмі пацешыцца ён і з Тваёй помачы!

3 Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў.

4 Бо папярэдзіў Ты яго шчодрымі дабраславеннямі, усклаў на галаву яго з найчысцейшага золата вянец.

5 Прасіў ён жыцця ў Цябе, і Ты надзяліў [ім] яго — доўгасцю дзён навечна і на векі вечныя.

6 Вялікая хвала яго ва ўспамозе Тваёй, велічы і гожасці дадасі Ты яму;

7 бо дадасі Ты яму дабраславенне на векі вечныя, усцешыш яго радасцю перад абліччам Сваім.

8 Цар бо здавяраецца Госпаду і ў ласцы Найвышэйшага не пахіснецца.

9 Хай дасягне рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, хай дасягне правіца Твая ўсіх ненавіснікаў Тваіх.

10 Памясці іх нібы ў печ вогненную ў час з’яўлення Твайго:

11 выгубі патомства іх з зямлі і семя іх з ліку сыноў чалавечых.

12 Бо яны задумалі супраць Цябе ліхое, учынілі нараду, — але яны не змогуць нічога.

13 Ты павернеш іх назад, накіруеш лук Твой у іх твар.

14 Падыміся, Госпадзе, у магутнасці Сваёй! Апяём і праславім магутнасць Тваю.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы