Дык вось што такое прытулкі несправядлівага, і гэткае месца таго, хто не ведае Бога».
ЁВА 4:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці не выдаляецца ад іх і маёмасць іх, што засталася? Яны памруць, ды не з мудрасцю”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня маюць розуму”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ня гінуць разам зь імі і вартасьці іхнія? Яны паміраюць, не дасягнуўшы мудрасьці. |
Дык вось што такое прытулкі несправядлівага, і гэткае месца таго, хто не ведае Бога».
Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».
Такая дарога тых, у якіх спадзяванне на саміх сябе, і такі канец тых, якія сваёй гаворкай захапляюцца.
што ты добра ўчыніў сабе», аднак пойдзе ён да роду бацькоў сваіх, якія ўжо ніколі не ўбачаць святла.
Тыя, хто ўбачаць цябе, звернуць на цябе ўвагу і пачнуць прыглядацца да цябе: «Ці не той гэта чалавек, які ўстрывожыў зямлю, які страсянуў царствы,
Але Бог сказаў яму: “Бязглузды! У гэтую ноч запатрабуюць душу тваю ад цябе, а тое, што прыгатаваў, чыё будзе?”
Бо ўзышло ўпальнае сонца і высушыла траву, ды апала краска яе, і знік прыгожы выгляд яе. Так і багаты змарнее на шляхах сваіх.