ЁВА 36:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятай, каб услаўляць справу Яго, пра якую спяваюць мужы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Памятай, каб услаўляць учынкі Ягоныя, пра якія сьпяваюць людзі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Памятай пра тое, каб узвышаць дзеі Ягоныя, якія людзі бачаць. |
Як шмат створана Табой, Госпадзе! Усё з мудрасцю ўтварыў Ты, поўная зямля створанага Табой.
Паколькі не разумеюць яны спраў Госпада і справу рук Яго, зруйнуй іх і не аднаўляй.
БЭТ. Госпадам будзе выхваляцца душа мая, хай чуюць [гэта] пакорлівыя і хай радуюцца.
Тады Майсей і сыны Ізраэля заспявалі гэтую песню Госпаду і сказалі: «Давайце спяваць Госпаду: бо Ён слаўна ўзвялічыўся, каня і конніка кінуў у мора.
Ён стварыў зямлю сілай моцы Сваёй, умацаваў сусвет мудрасцю Сваёй і розумам Сваім раскінуў нябёсы.
Ды выдаў я загад, каб прывялі да мяне ўсіх мудрацоў бабілонскіх, каб яны далі мне выясненне сну.
і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё нябеснае войска, не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо Госпад, Бог твой, прызначыў іх усім народам, якія ёсць пад небам.
І спявалі яны песню Майсея, паслугача Божага, і песню Ягняці, кажучы: «Вялікія і цудоўныя дзеянні Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны; справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару народаў!