Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 104:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Як шмат створана Табой, Госпадзе! Усё з мудрасцю ўтварыў Ты, поўная зямля створанага Табой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 і вельмі размножыў Бог народ Свой, і зрабіў яго мацнейшым за ворагаў ягоных.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 104:24
22 Крыжаваныя спасылкі  

І бачыў Бог усё, што стварыў, і вось, было яно вельмі добрае. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень шосты.


Ты, Госпадзе, адзіны; Ты стварыў неба і нябёсы нябёсаў, ды ўсё войска іх, зямлю і ўсё, што на ёй, мора і ўсё, што ў ім; і Ты ажыўляеш усё гэта, і нябеснае войска Табе пакланяецца.


Які чыніць вялікае, і недаследнае, і дзівоснае без ліку;


самі бачылі справы Госпада і цуды Яго ў глыбінях.


Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых.


Ён стварыў нябёсы прамудра, бо Яго міласэрнасць вечная


Хваліце Госпада з зямлі, марскія драконы і ўсе бяздонні,


Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй.


Шчасны чалавек, які спадзяванне сваё ўсклаў на Госпада і не зважае на ганарыстых ды тых, што схіляюцца да маны.


Ты — што барозны яе вадою поіш, Ты — што глебу яе раўняеш; Ты змягчаеш яе дажджамі, дабраслаўляеш яе пладамі.


Праз вусны дзяцей і немаўлят учыніў Ты хвалу дзеля ворагаў Тваіх, каб утаймаваць ворага і мсціўцу.


Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!


Ён стварыў зямлю сілай моцы Сваёй, умацаваў сусвет мудрасцю Сваёй і розумам Сваім раскінуў нябёсы.


О глыбіня багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Як недаследныя суды Яго і недаследныя шляхі Яго!


якую выліў Ён на нас шчодра ва ўсякай мудрасці і разуменні,


каб цяпер сталася вядомай начальствам і ўладам нябесным праз Царкву разнастайная мудрасць Бога


Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы