Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Ды выдаў я загад, каб прывялі да мяне ўсіх мудрацоў бабілонскіх, каб яны далі мне выясненне сну.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І ад мяне быў выдадзены загад прывесьці да мяне ўсіх мудрацоў Бабілонскіх, каб яны маглі патлумачыць мне значэньне сну.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І дадзены быў мною загад прывесьці да мяне Вавілонскіх мудрацоў, каб яны разгадалі мне сутнасьць сну.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 4:3
29 Крыжаваныя спасылкі  

«Улада і страх у Яго, Які чыніць супакой на вышынях Сваіх!


Як шмат створана Табой, Госпадзе! Усё з мудрасцю ўтварыў Ты, поўная зямля створанага Табой.


Паклаў Ён на іх словы знакаў Сваіх і цудаў у зямлі Хама.


НУН. Верны Госпад ва ўсіх словах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.


Ён валадарыць у магуцці Сваім вечна, вочы Яго пазіраюць на народы, бунтаўнікі хай не ўзвышаюцца самі ў сабе.


Дабраславёны Госпад Бог, Бог Ізраэля, Які сам адзін творыць цуды.


Голас грому Твайго наўкола; асвяцілі маланкі Твае ўвесь свет, здрыганулася і затрэслася зямля.


Бо вялікі Ты і творыш цуды. Ты толькі адзін Бог.


Бо пацешыў Ты мяне, Госпадзе, Сваім стварэннем, і я буду радавацца справам рук Тваіх.


«Госпадзе, Ты — Бог мой! Славіць Цябе буду і хваліць імя Тваё, бо ўчыніў Ты цудоўныя справы, задумы даўнія, надзейныя, праўдзівыя.


Але гэта выйшла ад Госпада, Бога Магуццяў, — даў Ён цудоўную параду, павялічыў мудрасць.


Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.


А Госпад — Бог сапраўдны, Ён Бог жывы і Валадар вечны; ад гневу Яго задрыжыць зямля, і народы не змогуць устаяць перад пагрозаю Яго.


І цар загадаў склікаць прадказальнікаў, і варажбітоў, і чараўнікоў, і халдэйцаў, каб сказалі цару сны яго; калі яны прыйшлі, то сталі перад царом.


А ў часы гэтых царстваў Бог Неба ўзбудзіць Валадарства, якое вытрывае вечна ды ўлада яго не пяройдзе на другі народ: сатрэ і знішчыць яно ўсе гэтыя царствы і само будзе трываць вечна.


Дрэва, якое ты ўбачыў, высокае і магутнае, вышыня якога даставала да неба, і што было бачным на ўсёй зямлі,


і даручана была Яму ўлада, і слава, і царства; і служылі Яму ўсе народы, пакаленні і мовы: улада Яго ёсць улада вечная, якая ніколі не спыніцца, і Валадарства Яго не будзе знішчана.


царства ж, і ўлада, і магутнасць царстваў, што знаходзяцца пад усім небам, будуць аддадзены святому народу святых Найвышэйшага, царства Якога будзе вечным царствам, ды ўсе цары служыць Яму будуць і падпарадкоўвацца”».


О глыбіня багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Як недаследныя суды Яго і недаследныя шляхі Яго!


Або ці спрабаваў які бог прыйсці і выбраць сабе народ пасярод народаў праз выпрабаванні, знакі і цуды, праз войны, рукой дужай і плячом узнятым, ды праз вялікія жахі, як усё, што зрабіў вам Госпад, Бог ваш, у Егіпце на вачах тваіх?


Валадару ж бессмяротнаму вякоў, нябачнаму, адзінаму, мудраму Богу ўшанаванне і слава на векі вечныя. Амін.


А да Сына: «Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці – жазло валадарства Твайго.


за пацвярджэннем Божым знакамі, і цудамі, і ўсякімі магутнасцямі, і дарамі Духа Святога па Яго волі.


Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.


І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы