ЁВА 27:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падхопіць яго вецер гарачы і панясе, ды, быццам віхура, сарве яго з месца яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Падхопіць яго вецер усходні і панясе, і віхура адарве яго ад месца ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Падыме яго ўсходні вецер і панясе, і ён порстка пабяжыць ад яго. |
Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
Падобна, як вецер усходні, Я раскідаю іх на віду ворага. Спіну, а не твар, пакажу ім у дзень знішчэння іх».
Хоць бы ён меў плён між братамі, прыйдзе вецер усходні, вецер Госпадаў, што прыходзіць з пустыні, высушыць крыніцы яго і высушыць студні іх. Ён зрабуе ўсе багацці, ўсё начынне каштоўнае.
І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён упаў, і вялікім было яго падзенне».