ЁВА 19:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён загарадзіў дарогу мне, і не магу я прайсці, і на сцежцы маёй Ён раскінуў цемру. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён загарадзіў шлях мне, і я не магу прайсьці, і шлях мой цемраю ахутаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён заступіў мне дарогу, і не магу прайсьці, і сьцежкі мае зацемрыў. |
Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.
Таму аддалілася ад нас законнасць і не даходзіць да нас правасуддзе; чакаем святла, і, вось, цемра, яснасці, а ходзім у тумане.
«Аддайце хвалу Госпаду, Богу вашаму, перш чым наступіць цемра і перш чым пачнуць спатыкацца ногі вашы каля цёмных гор; будзеце вы чакаць святла, а Ён заменіць яго на цемру смерці ды туман».
Таму дарога іх будзе быццам слізгата, у цемры будуць спатыкацца ды будуць падаць у ёй; бо Я навяду на іх няшчасці, год пакарання іх, — кажа Госпад. —
Дзеля таго, вось, загараджу дарогу тваю цернямі і мурам яе загараджу так, што сваіх сцежак не знойдзе;
А яна не ведае, што гэта Я даў ёй збожжа, віно, аліву, павялічыў ёй срэбра і золата, з якога зрабілі Баала.
Затым зноў пачаў прамаўляць да іх Ісус, кажучы: «Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».
А прызвалі яны Госпада, Які паставіў цемру паміж вамі і егіпцянамі, і напусціў на іх мора, і яно пахавала іх. Бачылі вочы вашыя, што Я зрабіў у Егіпце; і жылі вы доўгі час у пустыні.