ЭКЛЕЗІЯСТА 7:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепш [добрае] імя, чым добры алей, і [лепш] дзень сьмерці, чым дзень нараджэньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Імя добрае лепш за масьць дарагую, а дзень сьмерці - за дзень нараджэньня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепш добрае імя, чым пахкія алейкі, і дзень смерці [лепшы] за дзень нараджэння. |
Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,
каб той, хто пачуе, не ўпікнуў цябе, і каб не зьвярнулася [супраць] цябе гаворка твая.
Мёртвая муха робіць сьмярдзючым алей, і вылівае яго знаўца пахошчаў. Больш важыць малое глупства, чым мудрасьць і слава.
Пах алейкаў тваіх салодкі. Алей разьліты — імя тваё. Дзеля гэтага дзяўчыны кахаюць цябе».
Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахошчы.
«Я дам ім у доме Маім і ў мурах Маіх памяць і імя лепшае, чым у сыноў і дачок, дам ім імя вечнае, якое ня будзе зьнішчана».
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу Цябе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепш мне памерці, чым жыць».
Аднак жа з таго ня радуйцеся, што духі вам падпарадкоўваюцца; але радуйцеся з таго, што імёны вашыя запісаны ў небе».
І калі была вячэра і д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго,
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.
І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “Адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе. Так, — кажа Дух, — каб яны супачылі ад працаў сваіх, і справы іхнія ідуць за імі”».
І спала яна ля ног ягоных аж да раніцы. І ўстала яна раней, чым чалавек можа пазнаць бліжняга свайго. І сказаў [Боаз]: «Няхай ніхто ня ведае, што жанчына прыходзіла на ток».