[Ільля] сказаў: «Ня я трывожу Ізраіля, але ты і дом бацькі твайго, бо ты адкінуў прыказаньні ГОСПАДА і пайшоў за Баалам.
ВЫСЛОЎІ 5:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бязбожніка схопяць ягоныя ўласныя правіны, і ён зьвязаны путамі грахоў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Беззаконнага ловяць уласныя беззаконьні яго, і путамі грэху свайго ён павязаны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бязбожніка захопяць яго ўласныя несправядлівасці, і будзе ўтрыманы ён грахамі сваімі. |
[Ільля] сказаў: «Ня я трывожу Ізраіля, але ты і дом бацькі твайго, бо ты адкінуў прыказаньні ГОСПАДА і пайшоў за Баалам.
і што [Эстэр] прыйшла перад аблічча валадара, і ён сказаў у лісьце, каб намер нягодны, які [Аман] надумаў супраць Юдэяў, зьвярнуўся на галаву ягоную, і павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.
ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне,
ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях)
Праведнасьць беззаганнага раўняе шлях ягоны, а бязбожнік падае праз бязбожнасьць сваю.
З плоду вуснаў сваіх чалавек насыціцца дабром, і праца рук чалавека зьвернецца да яго.
Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.
Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных?
І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнік будзе злоўлены ёю.
Карае цябе ліхота твая, і адступніцтва тваё асуджае цябе. Дык ведай і пабач, што ліхім і горкім ёсьць тое, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, і ня маеш страху Майго ў табе, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў.
Ярмо правінаў маіх зьвязана рукою Ягонай; яны сплеценыя, узыйшлі на шыю маю; Ён паваліў сілу маю; Госпад аддаў мяне ў рукі, з якіх я не магу вырвацца.
Бо блізкі дзень ГОСПАДА на ўсе народы. Як ты зрабіў, будзе зроблена табе. Аднагарода твая вернецца на галаву тваю.
А калі ня зробіце так, вы дапусьціцеся грэху перад ГОСПАДАМ, і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас.
Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.
І сыны Ізраіля павярнуліся, а ваяры Бэн’яміна стрывожыліся, бо бачылі, што прыйшла да іх бяда.
Таксама жыхарам Сыхему было вернута за ўсё, што яны зрабілі, і на іх прыйшоў праклён Ётама, сына Еруббаала.