І цяпер дазволь даць раду табе, каб ты захавала душу тваю і душу сына твайго Салямона.
ВЫСЛОЎІ 27:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Алей і кадзіла радуюць сэрца, а салодкасьць бліжняга — у парадзе ад душы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Масьць і дымленьне радуюць сэрца; так салодкі кожнаму сябар з сардэчнай ранай сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маззю і фіміямам цешыцца сэрца і прывабнасцю сябра ў парадзе ад душы. |
І цяпер дазволь даць раду табе, каб ты захавала душу тваю і душу сына твайго Салямона.
і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.
Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,
Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.
Ты накрываеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем, і келіх мой да верху наліты.
Пах алейкаў тваіх салодкі. Алей разьліты — імя тваё. Дзеля гэтага дзяўчыны кахаюць цябе».
«Хто яна, якая выходзіць з пустыні як слупы дыму, духмяная мірам і кадзілам, і ўсякімі водарамі, [што прывозяць] гандляры.
Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахошчы.
Марыя ж, узяўшы фунт міра нардовага, чыстага і каштоўнага, памазала ногі Ісуса і выцерла валасамі сваімі ногі Ягоныя, а дом напоўніўся водарам ад міра.
Тамтэйшыя браты, пачуўшы пра нас, павыходзілі нам насустрач аж да Апіявае плошчы і Трох Корчмаў. Убачыўшы іх, Павал падзякаваў Богу і набраўся адвагі.
Яна адказала: “Ці ж магу я выракчыся алею свайго, якім ганарацца богі і людзі, каб пайсьці хістацца па-над дрэвамі?”