І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе.
ВЫСЛОЎІ 20:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праведнік ходзіць у сваёй беспахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Справядлівы чалавек, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, пакіне па сабе шчаслівых дзяцей. |
І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе.
Чалавек на імя Ёў жыў у зямлі Уц, і быў ён чалавек шчыры і справядлівы, баяўся Бога і пазьбягаў зла.
Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся.
Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.
Хто ходзіць у праведнасьці і гаворыць праўдзіва, хто брыдзіцца прыбыткам з рабаваньня, хто стрымлівае далоні свае, каб прымаць хабар, хто затыкае вушы свае, каб ня чуць пра [праліцьцё] крыві, і заплюшчвае вочы, каб не глядзець на зло,
І дам ім адно сэрца і адзін шлях, каб баяліся Мяне ў-ва ўсе дні, каб добра было ім і сынам іхнім пасьля іх.
Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.
Бо абяцаньне для вас, і для дзяцей вашых, і для ўсіх, якія далёка, каго пакліча Госпад, Бог наш».
Бо пахвала нашая гэткая — сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва ў вас.