Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.
ВЫСЛОЎІ 10:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тое, чаго баіцца бязбожнік, прыйдзе на яго, а прагненьні праведных споўняцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чаго баіцца бязбожнік, тое спасьцігне яго, а жаданьне праведнікаў збудзецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаго баіцца грэшнік, тое і прыйдзе да яго, а жаданне справядлівага здзейсніцца. |
Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.
Бо страх, якога я баяўся, прыйшоў да мяне, і тое, перад чым я дрыжэў, напаткала мяне.
ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавацца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца.
Дык і я буду сьмяяцца з падзеньня вашага, і насьміхацца буду, калі прыйдзе на вас жах.
Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
Я таксама выберу ім долю ліхую, і тое, чаго яны баяцца, навяду на іх, бо Я клікаў, і ніхто не адказваў, гаварыў, а яны ня слухалі, і чынілі ліхоту на вачах Маіх, і тое выбіралі, што не падабалася Мне.
Калі яшчэ слова было ў вуснах валадара, голас з неба зыйшоў: “Табе кажуць, Навухаданосар валадар! Валадарства адыйшло ад цябе.
Да сёньня вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце, і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная.