І сказаў Бог: «Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў».
ІСАІ 40:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён — Той, Які сядзіць па-над скляпеньнем зямлі, і жыхары ейныя — як саранча [перад Ім]; Ён расьцягнуў, як ветразь, нябёсы, і напяў іх як намёт, каб жыць у ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён ёсьць Той, Які сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе - як саранча перад Ім; Ён распрасьцёр нябёсы, як тонкую тканіну, і расхінуў іх, як намёт пад жытло. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён ёсць Той, Хто сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе — як саранча перад Ім; хто расцягнуў, як парус, нябёсы, і раскінуў іх, як палатку для жытла? |
І сказаў Бог: «Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў».
Калі Ён прыгатоўваў нябёсы, я была там. Калі Ён крэсьліў скляпеньне над абліччам бяздоньня,
Цяжар адносна Эгіпту. Вось, ГОСПАД нясецца на лёгкім воблаку і ўваходзіць у Эгіпет. І задрыжаць ідалы Эгіпецкія перад абліччам Ягоным, і сэрца Эгіпту растопіцца ў грудзях ягоных.
«ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Які сядзіш на херувімах! Ты — адзіны Бог над усімі валадарствамі зямлі, Ты стварыў неба і зямлю.
Вось, народы — як кропля з вядра, і лічацца як пыл на шалях. Вось, астравы важаць як парушынка.
Ён ня стоміцца і не зьняможацца, аж пакуль не ўстановіць на зямлі суд, і на Закон Ягоны чакаюць астравы.
Гэта кажа Бог, ГОСПАД, Які стварыў неба і расьцягнуў яго, Які ўмацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, Які даў дыханьне людзям на ёй і духа [ўсім] тым, якія ходзяць па ёй.
Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Які ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці]: «Я — ГОСПАД, Які зрабіў усё, Які Сам расьцягнуў неба і ўмацаваў зямлю. І хто [тады] быў са Мною?
І ты забываешся пра ГОСПАДА, Які зрабіў цябе, Які расьцягнуў неба і заснаваў зямлю, і ты ўсьцяж, кожны дзень баішся гневу прыгнятальніка, які гатовы [цябе] загубіць. Але дзе той гнеў прыгнятальніка?
Гэта кажа ГОСПАД: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які [павінен быць] дом, што вы пабудуеце Мне, і якое месца супачынку Майго?»
Ён зрабіў зямлю моцай Сваёй, умацаваў сьвет мудрасьцю Сваёй, і розумам Сваім расьцягнуў неба.
Цяжар слова ГОСПАДА пра Ізраіля. Кажа ГОСПАД, Які расьцягнуў неба, і заснаваў зямлю, і ўкшталтаваў дух чалавека ў нутры ягоным.
Бачылі мы там нэфілімаў, сыноў Анака, з роду нэфілімаў, і ў вачах нашых мы былі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».