і атрымаюць дабраславенне ў нашчадках тваіх усе народы зямлі, бо ты паслухаўся голасу Майго».
ЯНА 1:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка [Божая] і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста. |
і атрымаюць дабраславенне ў нашчадках тваіх усе народы зямлі, бо ты паслухаўся голасу Майго».
Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
Сапраўды блізкае збаўленне Яго для тых, што шануюць Яго, каб пасялілася слава на зямлі нашай.
Успомніў Ён пра міласэрнасць Сваю і пра праўду Сваю для дома Ізраэля. Убачаць усе канцы свету збаўленне Бога нашага.
Ты выявіш Тваю вернасць Якубу, міласэрнасць — Абрагаму, як прысягаў бацькам нашым у дні старадаўнія.
І Слова сталася целам, і пасялілася між намі, і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца, – поўнае ласкі і праўды.
Кажа яму Ісус: «Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.
Сказаў Яму тады Пілат: «Дык Ты – Цар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я – Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой».
Не думайце, што Я вас буду вінаваціць перад Айцом; ёсць той, хто будзе вінаваціць вас: Майсей, на якога вы спадзеяцеся.
Ці не Майсей даў вам закон? Але ніхто з вас не робіць па законе. Чаму імкнецеся Мяне забіць?»
І, прызначыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў гатэль. І ён ім выкладаў, сведчачы пра Валадарства Божае, ад рана да вечара пераконваючы іх пра Ісуса на падставе Майсеева закону і прарокаў.
Ён той, што быў пры агульным сходзе ў пустыні з анёлам, які прамаўляў да яго на гары Сінай, і з бацькамі нашымі, які атрымаў словы жыцця, каб пераказаць іх нам.
Бо колькі абяцанняў Бога, у Ім – «так». Таму таксама праз Яго і «амін», на хвалу Богу праз нас.
Гэта, вось, кажу: запавету аб Хрысце, Богам раней зацверджанага, закон, які з’явіўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не адкідае, каб знішчыць абяцанне.
І склікаў Майсей увесь Ізраэль і сказаў ім: «Слухай, Ізраэль, прыказанні, а таксама законы, якія я сёння прамоўлю ў вушы вашыя; навучыцеся ім і спаўняйце іх дзейсна.