Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯКАВА 3:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Языка ж ніводзін чалавек не можа ўтаймаваць; і гэта – несупыннае ліха, поўнае смертаноснай атруты.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

а языка ніхто з людзей утаймаваць ня можа; ён — нястрымнае ліха, поўны сьмяротнай атруты.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта - неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты.

Глядзіце раздзел



ЯКАВА 3:8
13 Крыжаваныя спасылкі  

Яны задумваюць у сэрцы ліхое, цэлы дзень узнімаюцца на бойкі.


Уздымае ён руку сваю на блізкіх; парушылі яны дамоўленасць сваю.


Ён сашле з неба і вызваліць мяне, Ён аддасць на ганьбу тых, што тапталі мяне. Сашле Бог міласэрнасць Сваю і праўду Сваю.


Адлучаны грэшнікі ад улоння, зблукалі ад [самага] чэрава тыя, што прамаўляюць фальшыва.


Яны вяртаюцца ўвечары, і брэшуць, як сабакі, і абягаюць наўкол горад.


Той, у каго крывадушнае сэрца, — не знойдзе дабра; а хто хітруе ў размове — трапіць у бяду.


Калі ўкусіць змяя, а замову занядбаюць, то шаптун не будзе мець аніякага плёну.


Горла іх – магіла адкрытая, языкамі сваімі падманваюць, у вуснах іх – яд змяіны,


Віно іх — атрута змяіная і смяротная атрута гадзючая.


І язык – гэта агонь, асяродак усякай несправядлівасці. Язык так змешчаны паміж нашых членаў, што апаганьвае ўсё цела, ды, сам запалены пякельным агнём, запальвае кола жыцця.


Бо ўсякая натура звяроў і птушак, гадаў ды марскіх жывёлін утаймоўваецца і ўтаймавана натурай чалавечай.


І скінуты быў дракон той магутны, змей старадаўні, які завецца д’ябал і шатан, які зводзіць цэлы свет, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.