Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 59:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Яны вяртаюцца ўвечары, і брэшуць, як сабакі, і абягаюць наўкол горад.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Увечары яны вяртаюцца, выюць, быццам сабакі, і горад абыходзяць наўкола.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 59:7
16 Крыжаваныя спасылкі  

І гаворыць ён у сэрцы сваім: «Забыўся Бог, адвярнуў аблічча Сваё, не паглядзіць ніколі».


Чаму пагарджае нягоднік Богам? Бо ён сказаў у сэрцы сваім: «Ты не запатрабуеш».


Уздымае ён руку сваю на блізкіх; парушылі яны дамоўленасць сваю.


Ён сашле з неба і вызваліць мяне, Ён аддасць на ганьбу тых, што тапталі мяне. Сашле Бог міласэрнасць Сваю і праўду Сваю.


І сказалі яны: «Адкуль ведае Бог, і ці ёсць веданне ва Узвышняга?


Будуць вымаўляць і прамаўляць нахабствы, будуць выхваляцца ўсе тыя, што чыняць несправядлівасць?


Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.


Язык мудрых лье веды, вусны бязглуздых выкрыкваюць бязглуздасць.


Розум справядлівага абдумвае, што адказаць; вусны бязбожнікаў зласловяць.


“Ці не заўважыў ты, што гэты народ прамовіў, кажучы: “Два роды, якія выбраў Госпад, адкінуты!”, і пагарджаюць народам Маім, як быццам ён ужо не народ для іх.


Вусны цікуючых на мяне і задумкі іх супраць мяне ўвесь дзень.


Род змяіны! Як жа вы можаце добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо ад паўнаты сэрца і вусны гавораць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы