І споўнілася гадоў жыцця Ізмаэля сто трыццаць сем гадоў; саслабеўшы, памёр ён і далучыўся да народа свайго.
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсё ідзе ў адно месца: з зямлі ўсё створана і ў зямлю ўсё падобным чынам вяртаецца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усё ідзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло. |
І споўнілася гадоў жыцця Ізмаэля сто трыццаць сем гадоў; саслабеўшы, памёр ён і далучыўся да народа свайго.
І, саслабеўшы, памёр Абрагам у добрай старасці і ў шаноўным узросце, і, насычаны жыццём, далучыўся ён да народа свайго.
У поце твару твайго будзеш есці хлеб, аж пакуль не вернешся ў зямлю, з якой ты ўзяты, бо ты пыл і ў пыл вернешся».
Ці памерлы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні маёй службы чакаю, калі прыйдзе мая замена.
Калі ж Ты адвернеш аблічча Тваё, яны ўстрывожацца; адымеш дыханне ў іх, і яны загінуць, і абернуцца ў парахно сваё.
Такая дарога тых, у якіх спадзяванне на саміх сябе, і такі канец тых, якія сваёй гаворкай захапляюцца.
Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўверх і ці дух жывёлін сыходзіць уніз, у зямлю?
Калі б нават пражыў ён дзве тысячы гадоў і не атрымліваў асалоды ад дабра, ці не ў адно месца імкнуцца ўсе?
Лепш ісці ў дом жалобы, чым у дом банкету; бо ў гэтым канец кожнага чалавека і жывы збярэ гэта ў сэрцы.
Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.
І многія з тых, што спяць у праху зямлі, абудзяцца: адны да жыцця вечнага, і другія — на вечную ганьбу.