РЫМЛЯНАЎ 3:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але закон сцвярджаем. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык мы зьнішчаем Закон праз веру? Няхай ня станецца! Але ўсталёўваем Закон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, ці ж мы не касуем закон вераю? Зусім не; а сьцьвярджаем закон. |
той можа не шанаваць бацькі свайго ці маці сваю”. Так скасавалі вы слова Божае дзеля вашай традыцыі.
Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян дапусціў Яго.
Не думайце, што Я прыйшоў парушыць закон і прарокаў. Я прыйшоў не парушыць, але выканаць.
Бо кажу вам: калі ваша справядлівасць не будзе большай, чым у кніжнікаў і ў фарысеяў, не ўвойдзеце вы ў Валадарства Нябеснае.
Прыйдзе і заб’е гэтых вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым». Тыя, што чулі гэта, сказалі: «О, каб гэтак не было!»
выхавацель неразумных, настаўнік маладых, і маеш у законе прыклад ведаў і праўды, –
Ніякім чынам! Бо Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: «Ты справядлівы ў прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім».
Дзякуй Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага! Вось, я розумам служу закону Божаму, хоць целам – закону граху.
каб апраўданне закону споўнілася ў нас, што жывём не паводле цела, але паводле Духа.
для тых, што без закону, быў як без закону, хоць сам не без Божага закону, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, што без закону.