Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 2:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 выхавацель неразумных, настаўнік маладых, і маеш у законе прыклад ведаў і праўды, –

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 выхавацель неразумных, настаўнік немаўлят, які мае ў Законе выгляд веданьня і праўды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 выхавальнік неразумным, настаўнік дзецям, які мае ўзор розуму і ісьціны ў законе:

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 2:20
11 Крыжаваныя спасылкі  

У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.


і перакананы, што ты – павадыр сляпых, святло для тых, што ў цемры,


Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але закон сцвярджаем.


Дзякуй Богу, што вы, якія былі нявольнікамі граху, ад шчырага сэрца паслухаліся таго ладу навукі, у якую вы аддалі сябе.


І я не мог да вас, браты, прамаўляць як да духоўных, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысце.


За ўзор вазьмі здаровыя словы, якія чуў ты ад мяне, адносна веры і любові, што ў Хрысце Ісусе.


што маюць выгляд набожнасці, але ж выракліся моцы яе. Такіх высцерагайся,


Кажуць, што ведаюць Бога, а дзейнасцю сваёй пярэчаць, бо абрыдныя яны і непаслухмяныя, да ніякай добрай справы няздатныя.


Кожны з вас, хто корміцца малаком, несвядомы ў слове справядлівасці, бо ён – дзіцятка.


Хай з вас многія не квапяцца быць настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што тым цяжэйшы атрымаем прысуд.


як нованароджаныя дзеткі запрагніце духоўнага і непадробленага малака, каб ад яго вы ўзраслі да збаўлення,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы