Затым Давід ды ўвесь Ізраэль танцавалі перад Богам усёй моцай са спевамі і пад цытры, і пад псалтэрыёны, і пад тымпаны, і пад цымбалы, і пад трубы.
ПСАЛТЫР 92:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раніцай абвяшчаць Тваю міласэрнасць, і праўду Тваю — уначы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Апавядаць раніцаю міласэрнасьць Тваю, і вернасьць Тваю — уначы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае. |
Затым Давід ды ўвесь Ізраэль танцавалі перад Богам усёй моцай са спевамі і пад цытры, і пад псалтэрыёны, і пад тымпаны, і пад цымбалы, і пад трубы.
І загадаў Давід кіраўнікам левітаў, каб выбралі з братоў сваіх спевакоў пры музычных інструментах, гэта значыць пры арфах, і лірах, і цымбалах, каб моцна гучаў голас радасці.
Трэцяя частка вас: са святароў, і левітаў, і прыдзверных, якія спаўняеце службу ў суботу, — будзе ў брамах, трэцяя ж частка — ля дома цара, і трэцяя — уся ў браме, якая завецца Падмуркам; а рэшта народа хай будзе на панадворку святыні Госпада.
Паставіў таксама левітаў у доме Госпада з цымбаламі, псалтэрыёнамі і цытрамі па распараджэнні Давіда і Гада, Прадракальніка цара, і прарока Натана; бо загад быў ад Госпада праз прарокаў Яго.
І на пасвячэнне мура Ерузаліма сабралі левітаў з усіх іх месцаў, каб прывесці іх у Ерузалім і зрабіць пасвячэнне з радасцю ды з падзякаю, і са спевам, і з цымбаламі, псалтэрыёнамі і гуслямі.
Калі ўдзень надзеліць мяне Госпад ласкаю Сваёю, то і ноччу песня для Яго ёсць у мяне: малітва да Бога жыцця майго.
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
Затым прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзіцца стаянка філістынцаў. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, што сыходзяць з узгорка, і перад імі арфы, тымпаны, бубны і гуслі, і самі яны будуць прарочыць.