Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 149 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Алілуя. Спявайце Госпаду песню новую, хвала Яму [гучыць] на зборы святых.

2 Хай узвесяліцца Ізраэль з Тым, Хто стварыў яго, і сыны Сіёна хай узрадуюцца з Валадарствам сваім.

3 Хай хваляць імя Яго ў хоры, з бубнам і цытрай спяваюць псальмы Яму,

4 бо Госпад спагадны да народа Свайго і ўганаруе Ён пакорных збаўленнем.

5 Хай цешацца святыя славаю, хай весяляцца на ложах сваіх [застольных].

6 Праслаўленні Бога — у глотках іх, і мячы абасечныя — у руках іх,

7 каб учыніць помсту над паганамі, пакаранне над народамі,

8 каб у путы вязаць цароў, а князёў іх [вязаць] жалезнымі ланцугамі,

9 каб споўніўся на іх напісаны прысуд: гэта хвала ўсім святым Яго. Алілуя.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы