Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 92 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 92

1 Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля. Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.

2 Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці.

3 Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.

4 Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.

5 Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.

Сачыце за намі:



Аб'явы