На досвітку буду праганяць усіх грэшнікаў зямлі, каб выкараніць з горада Госпадава ўсіх тых, што чыняць несправядлівасць.
ПСАЛТЫР 92:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вось, непрыяцелі Твае, Госпадзе, бо вось, непрыяцелі Твае загінуць і расцярушацца ўсе, што чыняць несправядлівасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі. |
На досвітку буду праганяць усіх грэшнікаў зямлі, каб выкараніць з горада Госпадава ўсіх тых, што чыняць несправядлівасць.
ФЭ. Падзяліў ён, даў бедным; САДЭ. справядлівасць яго трывае ў векі вечныя, КОФ. рог яго ўзвысіцца ў славе.
А тых, што ўхіляюцца на свае крывыя дарогі, хай прагоніць Госпад разам з ліхадзеямі. Супакой над Ізраэлем!
і ўзвысіў Ён рог народа Свайго. Песнь хвалы ўсім святым Яго, сынам Ізраэля, народа, які Яму блізкі. Алілуя.
Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.
Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці — жазло валадарства Твайго.
І з імя Твайго будуць радавацца цэлы дзень, і справядлівасцю Тваёй будуць узвышаны.
Бог вывеў яго з Егіпта, Ён для яго, як рогі буйвала. Праглыне ён народы, ворагаў сваіх, а косці іх паламае і струшчыць стрэламі сваімі.
Так няхай, Госпадзе, знікнуць усе ворагі Твае! А хто Цябе любіць, хай ззяе так, як ззяе ўзыходзячае сонца!» І зямля жыла ў супакоі сорак гадоў.
І Ганна малілася і казала: «Радуецца сэрца маё ў Госпадзе, узняўся рог мой у Богу маім; адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо ўзвесялілася я ў збаўленні Тваім.
Госпад знішчыць супраціўнікаў Сваіх; загрыміць на іх у нябёсах. Госпад будзе судзіць увесь свет, і дасць уладу Валадару Свайму, і ўзвысіць дух Свайго Памазанца».