ПСАЛТЫР 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Ты не такі Бог, якому падабалася б несправядлівасць, ліхі не паселіцца пры Табе, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ты — Бог, Якому недаспадобы няправасьць; злыдзень ня будзе жыць пры Табе! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца; |
Госпад выпрабоўвае справядлівага і бязбожніка; таго ж, хто любіць несправядлівасць, ненавідзіць душа Яго.
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны аддаліся распусце і мярзотныя рэчы рабілі; няма нікога, хто робіць дабро.
«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?
Агіднасць для Госпада — дарога бязбожніка; хто ідзе ўслед за справядлівасцю — будзе любімы Ім.
Усе злачыннасці іх у Галгале, бо менавіта там Я іх зненавідзеў. Дзеля ліхоты ўчынкаў іх выкіну іх з дому Свайго. Не буду іх болей любіць. Усе іх князі — бунтаўнікі,
Не жывіце паводле звычаяў народаў, якія Я збіраюся выгнаць перад вамі. Бо ўсяго гэтага дапускаліся яны, і таму сталіся для Мяне брыдкімі”.
Чыстыя вочы Твае, каб не глядзець на ліхоту; і на несправядлівасць не зможаш Ты глядзець. Чаму Ты глядзіш на ліхотнікаў і маўчыш, калі бязбожнік праглынае справядлівейшага за сябе?
І на працягу аднаго месяца забіў трох пастухоў, і абрыдлі яны душы маёй; а іх душа адвярнулася ад мяне.
Тады скажа Ён і тым, хто леваруч Яго будуць: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, які прыгатаваны для д’ябла і анёлаў яго.
А Я тады абвяшчу ім: “Ніколі Я вас не ведаў. Ідзіце прэч ад Мяне, вы, што творыце беззаконне”.