Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 1:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Таму і не ўстаяць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі на сходзе справядлівых,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі ў грамадзе праведных,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Таму ня ўстояць бязбожнікі на Божым судзе, а грэшнікі - на сходзе праведных.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 1:5
12 Крыжаваныя спасылкі  

Бо Ты не такі Бог, якому падабалася б несправядлівасць, ліхі не паселіцца пры Табе,


І пойдуць яны на вечную муку, а справядлівыя – у жыццё вечнае».


Зноў убачыце розніцу паміж справядлівым і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто не служыць Яму.


Тады скажа Ён і тым, хто леваруч Яго будуць: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, які прыгатаваны для д’ябла і анёлаў яго.


Дык чувайце, молячыся ўвесь час, каб змаглі пазбегнуць ўсяго гэтага, што мае прыйсці, ды стаць перад Сынам Чалавечым».


І збяруцца перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.


Так будзе пры канцы свету. Выйдуць анёлы і вылучаць благіх спасярод справядлівых,


каб учыніць суд над усімі ды выкрыць кожную душу ва ўсіх яе нягодных учынках, у якіх яны чынілі бязбожнасць, і ва ўсіх ліхіх словах супраць Яго, якія яны, бязбожныя грэшнікі, прамаўлялі».


Не губі з бязбожнікамі душы маёй і з мужамі крыважэрнымі — жыцця майго.


Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.


Хто падымецца на гару Госпадаву або хто стане на святым месцы Яго?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы