І Ёаб, увайшоўшы да цара ў дом, сказаў: «Ты асароміў сёння аблічча ўсіх паслугачоў сваіх, якія збераглі жыццё тваё, і жыццё тваіх сыноў і тваіх дачок, і жыццё жонак тваіх, і жыццё наложніц тваіх.
ПСАЛТЫР 34:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ДАЛЕТ. Пачаў я шукаць Госпада, і Ён выслухаў мяне і вырваў Ён мяне з усіх трывог маіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я шукаў ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, і ад усяго, чаго я баяўся, выратаваў мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хай будуць яны, як пыл на ветры, і анёл Гасподні хай праганяе іх. |
І Ёаб, увайшоўшы да цара ў дом, сказаў: «Ты асароміў сёння аблічча ўсіх паслугачоў сваіх, якія збераглі жыццё тваё, і жыццё тваіх сыноў і тваіх дачок, і жыццё жонак тваіх, і жыццё наложніц тваіх.
Дакуль складаць мне намеры ў душы маёй, смутак у сэрцы маім кожны дзень? Дакуль жа будзе ўзносіцца вораг мой нада мною?
ГІМЭЛЬ. Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці.
Хто складзе ахвяру хвалы, уславіць Мяне; таму, хто беззаганны на шляху [сваім], пакажу Я збаўленне Божае».
Павярніцеся да Мяне і будзеце збаўлены, усе канцы зямлі, бо я — Бог, а іншага няма.
Тады ўбачыш і заяснееш, і затрасецца сэрца тваё, і расшырыцца, бо да цябе наплыве многа багацця марскога, моц народаў прыйдзе да цябе.
гледзячы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасці, што была перад Ім, перанёс крыж, не дбаючы пра ганьбу, і сеў праваруч пасада Божага.
Дык устаў Давід і людзі яго, лікам каля шасцісот, і выйшлі з Кэйлы, і хадзілі, дзе маглі. І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк з Кэйлы, з-за чаго ён адклікаў выправу.