Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 107:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І падняў беднага з убогасці, і разрасціў сем’і, як стада.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён падымае прыгнечанага з нэндзы, і робіць плямёны як [чароды] авечак.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 107:41
21 Крыжаваныя спасылкі  

і сказаў сыну свайму: «Не быў я пазбаўлены таго, каб убачыць цябе, звыш таго, паказаў мне Бог нашчадкаў тваіх».


Дзеці іх, як статак, выходзяць, і малыя іх радуюцца, гуляючы.


Ён уратуе беднага ад нястачы яго і адкрые вуха ў бядзе яго.


І жыў Ёў пасля таго сто сорак гадоў, і бачыў сваіх сыноў і сыноў сваіх сыноў аж да чацвёртага пакалення.


Які пакорлівых ставіць высока, а тужлівых падтрымлівае выратаваннем;


настолькі, што, калі пачаткі твае былі малыя, то рэшткі твае памножацца значна.


і глядзі на сыноў тваіх сыноў. Супакой над Ізраэлем!


Ён правёў, як авечак, народ Свой, і правёў іх, быццам статак, па пустыні.


Вянец старых — сыны сыноў, а слава сыноў — бацькі іх.


«Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я засею дом Ізраэля і дом Юды семем людзей і семем жывёлы.


Вось жа, мы называем шчаснымі тых, што вытрывалі. Вы чулі пра трываласць Ёва ды бачылі, што здзейсніў Госпад, бо Госпад вельмі міласэрны і літасцівы.


І наведаў Госпад Ганну, і яна пачала і нарадзіла трох сыноў і дзве дачкі. А юнак Самуэль рос пры Госпадзе.


Ён выцягвае беднага з гною і са смецця падымае няшчаснага, каб пасадзіць яго з князямі і каб атрымаў ён у спадчыну пасад славы. Бо Госпадавы — асновы зямлі, на іх Ён паставіў зямлю.