ПЛАЧ 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Горка ён плача ўсю ноч, і слёзы яго на шчаках яго, няма каму яго суцешыць з усіх прыяцеляў яго: усе сябры яго адвярнуліся ад яго, сталіся яму ворагамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна плачма плача ўначы, і сьлёзы ейныя на шчоках у яе. Няма для яе пацяшальніка з усіх, што любілі яе; усе сябры ейныя здрадзілі ёй, сталі ворагамі для яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Горка плача ён уначы, і сьлёзы яго па шчоках бягуць. Ня мае суцешніка сярод тых, што любілі яго; усе сябры яму здрадзілі, яму сталіся ворагамі. |
Бо ў пакутах змарнела жыццё маё і гады мае ў стагнаннях; саслабела ва ўбогасці сіла мая і павысыхалі косці мае.
ганьба знявечыла сэрца маё, і я змогся. І чакаў я таго, хто б падзяліў са мною смутак — і не было нікога, і таго, хто б суцешыў, — і не знайшоў.
Усе браты беднага чалавека ненавідзяць яго, звыш таго, і сябры далёка адыходзяць ад яго; хто імкнецца толькі да размоў — не будзе мець нічога.
Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.
Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”
«Калі муж кіне жонку сваю, а яна адыдзе ад яго і пойдзе замуж за іншага мужа, ці ж вернецца ён яшчэ да яе? Ці ж не спаганена жанчына тая? А ты з многімі каханкамі чужаложыла — і вярнешся да Мяне? — кажа Госпад. —
Усе палюбоўнікі твае забыліся пра цябе і не звяртаюцца да цябе, бо Я нанёс табе паразу, як ворагу, жорсткім пакараннем дзеля мноства правін тваіх, бо цяжкімі сталіся твае грахі.
А ты, спустошаная, што думаеш рабіць? Хоць апранешся ў пурпур, хоць убярэшся ў залатыя бранзалеты, а вочы свае падмалюеш сурмою, надарма прыбірацца будзеш, бо пагарджаюць табою каханкі твае, цікуюць яны на душу тваю.
Хто дасць ваду галаве маёй ды крыніцу слёз — вачам маім, і буду плакаць я дзеля забітых дачкі народа майго?
Клікаў я прыяцеляў сваіх, але яны мяне падманулі, святары мае і старэйшыны мае прапалі ў горадзе, бо шукалі харчоў сабе, каб ажывіць душу сваю.
Паслухай, як я ўздыхаю, — ды няма каму мяне пацешыць; усе ворагі мае, пачуўшы аб няшчасці маім, цешацца, бо Ты гэта зрабіў. Прывядзі той дзень, які Ты прадказаў, каб сталіся яны падобнымі да мяне.
На краях шатаў яго — бруд, не ўспамінае ён пра будучыню сваю, страшна зняважаны ён, не мае нікога, хто б пацешыў. «Пабач, Госпадзе, гора маё, бо перамогу бярэ вораг».
Змарнелі вочы мае ад слёз, трасецца нутро маё; вылілася на зямлю жоўць мая дзеля гора дачкі «народа Майго», калі памлелі дзіця і немаўля на плошчах горада.
таму, вось, Я збяру ўсіх тваіх палюбоўнікаў, якім ты спагадвала, ды ўсіх тых, каго ты любіла, з усімі, каго ненавідзела; і збяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю сорам твой перад імі, і ўбачаць яны ўсю тваю агіднасць.
І пойдзе яна за палюбоўнікамі сваімі, ды не дагоніць іх, і будзе шукаць іх, але не знойдзе, і скажа: «Пайду я і вярнуся да майго праўдзівага першага, бо тады намнога лепей мне было, як цяпер».
Не верце прыяцелю, не спадзявайцеся на блізкага, ды ад той, якая спіць у абдымках тваіх, сцеражы дзверы вуснаў сваіх;
Дзесяць жа рагоў, што ты бачыў у звера, гэта тыя, што будуць мець у нянавісці распусніцу, і знішчаць яе, і аголяць яе, і цела яе з’ядуць, і спаляць яе агнём.