Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПЛАЧ 2:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Змарнелі вочы мае ад слёз, трасецца нутро маё; вылілася на зямлю жоўць мая дзеля гора дачкі «народа Майго», калі памлелі дзіця і немаўля на плошчах горада.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Выцяклі сьлязьмі вочы мае, унутранасьці мае скорчыліся, вантробы мае вываліліся на зямлю з прычыны загубы дачкі народу майго, калі дзеці і немаўляты зьнемагаюць на вуліцах гораду.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Выплакала я мае вочы, і хвалюецца ўва мне нутроба мая, выліваецца на зямлю жоўць мая ад пагібелі дачкі народу майго, калі дзеці і немаўляты з голаду мруць на вуліцах горада.

Глядзіце раздзел Копія




ПЛАЧ 2:11
26 Крыжаваныя спасылкі  

Акружыў Ён мяне дзідамі Сваімі, разарваў клубы мае, не пашкадаваў; ды расцярушыў па зямлі печань маю.


Нутро маё кіпіць несупынна; нахлынулі на мяне дні пакуты.


Тупеюць вочы мае, [шукаючы] прырачэння Твайго, кажучы: «Калі Ты суцешыш мяне?»


Разяўляюць яны на мяне свае пашчы, быццам леў драпежны і рыклівы.


І не пакінуў Ты мяне ў руках непрыяцеля; на прасторным месцы паставіў ногі мае.


Бо крыжавіна мая напоўнілася ліхаманкай, і няма нічога здаровага ў маім целе.


Замучыўся я ў стагнанні маім, штоноч абмываў я ложак свой, слязьмі сваімі пасцель сваю паліваў.


Заграз я глыбока ў балоце і няма дна; увайшоў я ў глыбокія воды, і цячэнне цягне мяне.


Дзеля таго сказаў я: «Адыдзіцеся ад мяне, буду горка плакаць: не старайцеся мяне пацешыць дзеля знішчэння дачкі майго народа».


Як птушанё ластаўкі, так запішчу, буду вуркатаць, як галубка; стаміліся вочы мае, углядаючыся ў вышыню. Госпадзе, цярплю прыгнёт, паручыся за мяне!


Сыны твае ляжаць непрытомныя, ляжаць на рагу ўсіх вуліц, як газэль у пастцы, поўныя гневу Госпадава, пагрозы Бога твайго.


І ты скажаш ім гэтае слова: “Хай вочы мае выліваюць слёзы ноччу і днём без перапынку, бо вялікай пакутай спакутавана дзяўчына, дачка майго народа, няшчасце дужа вялікае.


“Ой, улонне маё, улонне маё! Я пакутую! Сцены сэрца майго! Турбуецца ўва мне сэрца маё; не буду маўчаць, бо пачуў я гук трубы, гармідар ваенны.


А цяпер вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Чаму вы наводзіце на душы свае вялікае ліха, каб быў забіты спаміж вас мужчына і жанчына, дзіця і немаўля з асяроддзя Юды ды каб не засталося ў вас аніякай рэшты?


Вось жа голас ляманту дачкі народа Майго з далёкай зямлі: «Ці ж няма Госпада на Сіёне? Ці ж няма на ім цара Яго?» — «Дык чаму яны абудзілі Мяне да гневу сваімі ідаламі ды марнасцямі чужымі?»


Увесь народ яго стогне, шукаючы хлеба, на ежу выдалі каштоўнасці свае, каб ажывіць душу: «Зірні, Госпадзе, і ўзваж, бо стаўся я нікчэмны!


Таму я і плачу, ды вока маё цячэ слязой, бо далёкім ад мяне стаўся Суцяшальнік, Той, Хто ажыўляе душу маю; сыны мае прапалі, бо перамог вораг».


Зірні, Госпадзе, бо я пакутую; трасецца нутро маё, сціскаецца сэрца маё ўва мне, бо я быў надзвычай праціўны Табе, на дварэ пагражае мне меч, а дома — смерць.


Таму сумным сталася сэрца наша, таму і зацямніліся вочы нашы,


бо, вось, надыходзяць дні, калі будуць казаць: “Шчасныя няплодныя і ўлонні, што не нарадзілі, ды грудзі, якія не кармілі”.


загаласілі Давід і народ, які з ім быў, і плакалі яны, аж пакуль ім хапала слёз.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы