І выйшаў аднойчы Рубэн у час жніва пшаніцы, і знайшоў на полі мандрагоры, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І сказала Ракель: «Дай мне некалькі мандрагор твайго сына».
ПЕСЬНЯ 7:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раніцаю паспяшаемся да вінаграднікаў і паглядзім, ці цвіце вінаград, ці распусціліся кветкі, ці цвітуць яблыні гранатавыя; там дам я табе сваё каханне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Устанем раніцай, наведаем вінаграднікі, паглядзім, ці заквітнеў вінаград, ці распусьціліся кветкі ці цьвітуць дрэвы гранатовыя, там я дам табе каханьне маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) выйдзем раніцай у вінаграднікі, падзівімся, як лаза зелянее, як пупышкі покнуліся, як зацьвілі гранаты; там я цябе прыгалублю. |
І выйшаў аднойчы Рубэн у час жніва пшаніцы, і знайшоў на полі мандрагоры, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І сказала Ракель: «Дай мне некалькі мандрагор твайго сына».
«Як яблыня сярод лясных дрэў, так улюбёны мой сярод сыноў. У засені яго, якой жадала, я прысела, і плод яго салодкі паднябенню майму.
Падыміся, вецер паўночны, наляці, вецер паўднёвы; павей на сад мой, і хай паплывуць пахі яго».
«Спусцілася я ў арэхавы сад, каб паглядзець на плады далін, каб зірнуць, ці квітнее вінаград, ці зелянеюць дрэвы гранатавыя.
«О, каб ты быў братам маім, які смактаў з грудзей маці маёй; каб сустрэла цябе на вуліцы і пацалавала цябе, і ніхто тады не пагардзіў бы мной.
Але яго заробак і яго нажытак пасвячоны Госпаду, і не збяруць іх і не адкладуць, бо яго заробак будзе для тых, якія з’яўляюцца ў прысутнасць Госпада, каб яны елі дасыта і апраналіся пышна.
А Ён ім гаворыць: «Таму кожны кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да чалавека гаспадара дому, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое».
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: “Што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, тое Мне зрабілі”.
У гэтым уславіцца Айцец Мой, калі многа плода прынесяце ды станецеся Маімі вучнямі.
Хай у першы дзень тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе, зберагаючы, тое, што яму даспадобы, каб не рабіліся зборы тады, як я прыбуду.
Як напісана: «Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані ўваходзіла ў сэрца чалавечае, тое Бог прыгатаваў тым, што любяць Яго».
І ўсё, што робіце словам ці дзеяннем, усё ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.