І сказаў яму Госпад: «Выйдзі і стань на гары перад Госпадам». І вось, праходзіць Госпад, і моцны і вялікі вецер пераварочваў горы і разбіваў скалы перад Госпадам — у ветры няма Госпада. І пасля ветру землятрус — у землятрусе няма Госпада.
НАВУМА 1:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ўстаіць перад гневам Яго, і хто сцерпіць полымя абурэння Яго? Гнеў Яго разліваецца, як агонь, і скалы разбураюцца перад Ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Перад абліччам абурэньня Ягонага хто ўстаіць? І хто вытрывае жар гневу Ягонага? Ярасьць Ягоная выліваецца, як агонь, і скалы крышацца перад Ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Перад абурэньнем Яго хто ўстоіць? І хто сьцерпіць полымя гневу Яго? Гнеў Яго разьліваецца як агонь; скалы распадаюцца перад Ім. |
І сказаў яму Госпад: «Выйдзі і стань на гары перад Госпадам». І вось, праходзіць Госпад, і моцны і вялікі вецер пераварочваў горы і разбіваў скалы перад Госпадам — у ветры няма Госпада. І пасля ветру землятрус — у землятрусе няма Госпада.
Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
Дзеля гэтага і Валадар, Госпад Магуццяў, пашле схудненне на тлустых яго; а пад славай яго разгарыцца полымя, быццам пажар.
Таму страсяну нябёсы, і зямля зрушыцца з месца свайго ў абурэнні Госпада Магуццяў ды ў дзень лютавання гневу Яго.
Гневу няма ўва Мне. Ды, можа, які выдасць Мне калючкі і церне? Уздыму на яго меч у вайне, спалю яго адначасна,
Грэшнікі на Сіёне спалохаліся, ахапіў жах бязбожнікаў. Хто з вас зможа вытрываць пры пажыраючым агні? Хто з вас вытрымае ў вечным полымі?
Бо, вось, Госпад прыйдзе ў агні і калясніцы Яго — быццам віхор, каб аддаць у абурэнні гневу Свайго, і пагрозай Сваёй у полымі агню;
А Госпад — Бог сапраўдны, Ён Бог жывы і Валадар вечны; ад гневу Яго задрыжыць зямля, і народы не змогуць устаяць перад пагрозаю Яго.
“Дом Давіда! Гэта кажа Госпад: “Судзіце справядліва раніцай, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, каб часам не ўзняўся гнеў Мой, як агонь, ды не разгарэўся так, што не будзе каму загасіць, з прычыны ліхоты ўчынкаў вашых”.
Зламаў у разгары гневу Свайго усе рогі Ізраэля; адвярнуў ад аблічча ворага правіцу Сваю, а ў Якубе распаліў нібыта полымя агню, які паглынае ўсё навокал.
Напяў лук Свой, як непрыяцель, умацаваў руку Сваю, як вораг, і забіў усё, што прыгожым было на віду ў палатцы дачкі Сіёна; выліў, быццам агонь, гнеў Свой.
Споўніў Госпад гнеў Свой, выліў распал гневу Свайго; і распаліў на Сіёне агонь, які паглынуў падмуркі яго.
І вылью на цябе Свой гнеў, распалю супраць цябе лютасць абурэння Свайго; і аддам цябе ў рукі дзікіх людзей і рабаўнікоў.
І Я выпушчу агонь на Егіпет; быццам парадзіха, будзе цярпець боль Сін, і ў Но адкрыецца вылам, і на Мемфіс нападуць ворагі ўдзень.
І спашлю Я агонь на Магога і на тых, хто бяспечна жыве на астравах, і пазнаюць яны, што Я — Госпад.
Цяпер Я вылью паблізу Мой гнеў на цябе ды супакою Маё абурэнне на табе, і асуджу цябе паводле шляхоў тваіх, і ўскладу на цябе ўсе злачынствы твае;
Бог, рупліва апякуючы і помслівы Госпад, мае абурэнне; і помсціць Госпад ворагам Сваім, і спаганяе гнеў на непрыяцелях Сваіх.
перш чым будзеце рассыпаны, як пыл, які разыходзіцца, пакуль не прыйшоў на вас гнеў абурэння Госпада, перш чым прыйдзе на вас дзень абурэння Госпада.
і хто можа вытрымаць дзень прышэсця Яго? І хто ўстаіць, калі Ён з’явіцца? Ён бо — як агонь растапляючы і як зелле ачышчаючае;
Бо вось надыдзе дзень палючы, як печ; і ўсе пыхліўцы і ўсе, хто чыніць бязбожнае, будуць саломаю; і спаліць іх гэты надыходзячы дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — ён не пакіне па іх ані кораня, ані галінкі.
І пачуў я магутны голас са святыні, які казаў сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чар гневу Божага на зямлю».