А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.
МІХЕЯ 2:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Захочуць яны палёў — і забіраюць іх сілаю, захочуць дамоў — і адбіраюць іх. І бяруць у няволю чалавека і дом яго, рабуюць чалавека і спадчыну яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зажадаюць яны палёў, і забіраюць іх, і дамоў — і бяруць [іх]; яны прыгнятаюць гаспадара і дом ягоны, чалавека і спадчыну ягоную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Захочуць палёў, і бяруць іх сілаю, дамоў - і адбіраюць іх; абіраюць чалавека і яго дом, мужа і яго спадчыну. |
А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.
“Сапраўды, — кажа Госпад, — учора бачыў Я кроў, кроў Набота і кроў сыноў яго, аддам табе на гэтым полі”, — кажа Госпад. Дык вазьмі цяпер і кінь яго на полі па слове Госпада».
Не будзь прагны да жонкі блізкага свайго. Не зажадай дома яго, ані раба, ані рабыні, ані вала, ані асла, і нічога, што ёсць у яго».
Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.
Гора тым, што далучаюць дом да дома, а поле яднаюць з полем аж да канца зямельных надзелаў! Ці ж вы адны толькі жывяце на сярэдзіне зямлі?
Твае ж вочы і сэрца — толькі ўласнай карысці, праліцця нявіннай крыві, крыўды і гвалту.
крыўдзіць беднага і ўбогага, рабуе, не аддае закладзенага, і падымае вочы свае на ідалаў, і дапускаецца агіднасці,
У цябе прынялі падарункі, каб праліваць кроў, ты ўзяў працэнты і займаешся ліхвярствам, і дзеля карысці ўзвёў паклёп на блізкіх сваіх, і пра Мяне забыўся”, — кажа Госпад Бог.
“Вось, Я ўдарыў у далоні Мае дзеля набытку несправядлівага твайго, які ты сабраў, ды з прычыны крыві, якая ў цябе пралілася.
Вы паўсталі з мечамі вашымі, дапусціліся агіднасцей, і кожны з вас апаганіў жонку блізкага свайго, і вы будзеце валодаць зямлёю ў спадчыну?”
Вось што кажа Госпад Бог: «Хопіць вам, валадары Ізраэля; кіньце гвалт і прыгнёт і спаганяйце закон і справядлівасць! Перастаньце абдзіраць народ Мой! — кажа Госпад Бог.
І валадару нельга забраць нічога з уласнасці народа, абдзіраючы яго гвалтам з яго ўласнасці, але са сваёй уласнасці можа ён даць спадчыну сваім сынам, каб ніхто з Майго народа не быў пазбаўлены сваёй уласнасці».
І сказаў Ён мне: «Ці бачыш, сын чалавечы, гэта? Ці не досыць дому Юды чыніць гэтыя агіднасці, якія яны тут робяць? Напаўняюць бо яны зямлю гэтую злачыннасцю і зноў Мяне зневажаюць, і вось, падносяць яны галінку да свайго носа.
У пыле зямлі топчуць яны галовы бедных, а дарогу ўбогіх крывяць; а сын і бацька яго ходзяць да [той самай] дзяўчыны, каб зняважыць Маё святое імя.
Слухайце гэтае слова, каровы Басана, якія ёсць на гары Самарыі, якія прыгнятаеце няшчасных і мучаеце бедных, якія кажаце гаспадарам сваім: “Прынясі, і будзем піць!”
Слухайце гэта, князі дому Якубава і суддзі дому Ізраэлева, якія паганіце справядлівасць ды крывіце ўсё простае,
За тое, што асілкі яго перапоўненыя злачыннасцю, ды жыхары яго кажуць няпраўду, і язык іх у вуснах іх — здрадлівы.
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці.
Бо корань усяго ліхога ёсць сквапнасць, гонячыся за якой, некаторыя адступілі ад веры і аддалі сябе на шматлікія пакуты.