Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 21:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І сталася пасьля тых падзеяў. Набот з Езрээлю меў вінаграднік у Езрээлі побач з палацам Ахава, валадара Самарыі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І было пасьля гэтых падзей: у Навутэя Ізрэельцяніна ў Ізрэелі быў вінаграднік каля палаца Ахава, цара Самарыйскага.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 21:1
13 Крыжаваныя спасылкі  

І Ярам загадаў: «Запрагай калясніцу!» І запрэглі калясніцу яго, і Ярам, цар Ізраэля, і Ахазія, цар Юдэі, кожны ў сваёй калясніцы паехалі. І накіраваліся яны насустрач Егу, і напаткалі яго на полі Набота з Езрагэля.


І Егу сказаў кіраўніку свайму, Бадакару: «Вазьмі і кінь яго на полі Набота з Езрагэля! Бо ўзгадай: я і ты былі з імі, калі абодва ехалі за яго бацькам, Ахабам, калі Госпад выказаў на іх прысуд:


Звыш таго, у час бяды сваёй ён, як раней, зневажаў Госпада. Ён — цар Ахаз.


І народ не павярнуўся да Таго, Хто б’е яго, не пачалі яны шукаць Госпада Магуццяў.


Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.


Захочуць яны палёў — і забіраюць іх сілаю, захочуць дамоў — і адбіраюць іх. І бяруць у няволю чалавека і дом яго, рабуюць чалавека і спадчыну яго.


І ўласнасцю яго былі Езрагэль, і Хасалот, і Сунам,


Такім чынам, усе мадыянцы, Амалек і ўсходнія народы, сабраліся разам і пераправіліся праз Ярдан, і сталі лагерам у даліне Езрагэль.


І сабралі філістынцы ўсе дружыны каля Афэка; але і ізраэльцы расклаліся лагерам каля крыніцы, якая была ў Езрагэлі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы